Нечаканы ход Ляховіча – праз тыдзень паядынак з Джонам Руізам

Беларускі баксёр-суперцяжкавагавік, былы ўладальнік тытула чэмпіёна WBO Сяргей Ляховіч падпісаў кантракт на бой з экс-чэмпіёнам WBA Джонам Руізам. Паядынак адбудзецца 13 кастрычніка ў Чыкага ў адным шоў з аб’яднаўчым боем у лёгкай вазе паміж Хуанам Дзіясам і Хуліё Дзіясам. Нагадаем, Ляховіч і Руіз займаюць у рэйтынгу WBA другое і трэцяе месцы адпаведна.

“Я быў у Пуэрта-Рыка і рыхтаваўся да свайго паядынка, прызначанага на 31 кастрычніка, -
распавядае Руіз. – Але ўчора мне прапанавалі праз тыдзень сустрэцца з Ляховічам.

Гэта вядома
вельмі малы прамежак часу, але калі гэта дазволіць мне дамагчыся бою за тытул, я гатовы выйсці на рынг. Мы будзем хадайнічаць перад WBA аб тым, каб пераможца гэтага паядынка стаў альбо абавязковым прэтэндэнтам на тытул, альбо першым нумарам рэйтынгу”.

Зараз чэмпіёнам WBA з’яўляецца ўзбекскі баксёр Руслан Чагаеў, а першы радок рэйтынга займае Мікалай Валуеў. Менавіта з Валуевым і планаваў сустрэцца ў пачатку 2008 года Сяргей Ляховіч. Што магло так раптоўна змяніць яго планы, пакуль невядома.

http://allboxing.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі