Некалькі апазіцыянераў трапілі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі
Некалькі прадстаўнікоў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў увайшлі ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій. У прыватнасці, у склад Маладзечанскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ўключаны прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віталь Жыбуртовіч.
Як адзначае БелаПАН, прадстаўнікі АГП таксама былі ўключаныя ў склад Мінскай гарадской і Гродзенскай абласной тэрытарыяльных камісій. Так, у Гродзенскую абласную камісію ўвайшоў сябра АГП Віктар Какарэка, інфармуе сайт партыі.
У Мінскую гарадскую тэрытарыяльную камісію трапіў старшыня юрыдычнай камісіі Палітрады АГП Сяргей Альфер. Таксама ў яе ўвайшоў прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Вазняк.