Некалькі мільёнаў долараў плануе сабраць з абітурыентаў Анатоль Рубінаў
Платным прапанаваў зрабіць цэнтралізаванае тэсціраванне першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў. Паводле яго словаў, “для аднаго чалавека цэнтралізаванае тэсціраванне
павінна каштаваць каля 15 долараў, гэта ў суме вялізныя грошы, у якіх
ёсць вострая неабходнасць для ўдасканальвання сістэмы тэсціравання”.
“Еўрарадыё” вырашыла падлічыць, што за “вялізныя грошы” спрабуе сабраць чыноўнік. Калі ўлічыць, што сёлета ў цэнтралізаваным тэсціраванні бралі ўдзел 195 тысяч чалавек, дык з іх мусілі б сабраць 2 мільёны 950 тысяч долараў.
Можна было б запатрабаваць аплату за кожны тэст, які здае абітурыент. Паводле словаў Рубінава, сёлета было налічана 500 тысяч “чалавека-тэстаў”. Атрымліваецца 7 з паловай мільёнаў долараў. І на “ўдасканаленне” хопіць і яшчэ застанецца для аплаты расійскага газу.