Некаторыя гандлёвыя арганізацыі павялічылі кошты на прадукты на 40-60%

На 40-60% падаражэлі прадукты ў некаторых гандлёвых арганізацыях Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Ўладзімір Адашкевіч, перадае БЕЛТА.
У выніку Прэзідыўм Савета Міністраў Беларусі прыняў рашэнне аб правядзенні праверак у тых арганізацыях, якія “неабгрунтавана павысілі кошты на прадукты”.

Уладзімір Адашкевіч нагадаў, што паводле прэзідэнцкага ўказа часова прыпынена правядзенне праверачных мерапрыемстваў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Але паколькі паўстала такая сітуацыя, то кантрольным органам, а таксама шэрагу іншых ведамстваў, якія ўпаўнаважаныя праводзіць праверкі, рашэннем Прэзідыўма Саўміна дадзена такое права.

Праверкі будуць ажыццяўляцца толькі па адчувальных пазіцыях і кропкава. У гандлёвых арганізацыях, у тым ліку на рынках, будзе правярацца фармаванне кошту на кожную таварную пазіцыю.

Калі кошты не будуць абгрунтаваныя, суб'екты гаспадарання могуць быць пазбаўленыя ліцэнзій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі