Некаторыя прадпрымальнікі паверылі, што акцыя ў Мінску адмененая

Частка прадпрымальнікаў з рэгіёнаў не ўдзельнічалі ў шэсці і мітынгу ў Мінску з-за таго, што паверылі інфармацыі дзяржаўнага тэлебачання. Нібыта, там сказалі пра тое, што ўлады пайшлі на адмену ўказа № 285. Таксама з'явіліся чуткі, што з-за гэтага адмяняецца і сама мінская акцыя.  Вось што гаворыць актывіст прадпрымальніцкага руху са Слоніму Віктар Марчык:

"А прадпрымальнікі вырашылі, што ўказ гэты падпісаны. Яны самі вінаватыя, яны не ўмеюць чытаць, як я разумею, і слухаць. Праект ёсць, але ён яшчэ не падпісаны".


Паводле Віктара Марчыка, з-за "сапсаванага тэлефону" прадпрымальнікі са Слоніму і іншых гарадоў краіны не паехалі на акцыю ў Мінск. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі