Нелегалы з Вьетнама тры дні шукалі Еўрасаюз каля Мінску

Шэсць грамадзян Вьетнама затрымалі міліцыянты ў Мінскім раёне каля Ратамкі. Нелегалы прыехалі з Масквы і мелі намер праз Беларусь патрапіць у краіны Еўрасаюза.
Па лесе вьетнамцы блукалі трое сутак. Як высветліла міліцыя, асобы, якія займаюцца нелегальнай перапраўкай людзей у краіны ЕС, прывезлі іх на Міншчыну і сказалі, што яны знаходзяцца на тэрыторыі адной з краін Еўрасаюза. Цяпер вырашаецца пытанне пра дэпартацыю "шукальнікаў лепшага жыцця", паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі