Немец перавёўся ў пінскую школу, каб вывучыць беларускую мову
Пінскі гарадскі аддзел адукацыі дазволіў грамадзяніну Германіі Нікласу Фрэрыксу дзьве чвэрці правучыцца ў дзесятым класе сярэдняй школы №8. Такім інтэнсіўным спосабам хлопец з Кёльна хоча вывучыць беларускую і расійскую мовы. Да такога рашэння Нікласа падштурхнула сяброўства яго бацькоў з сям’ёй з Пінска. Цяперашнія аднакласнікі хлопца цалкам падтрымліваюць эфектыўнасць такога метада вывучэння мовы, і таму ўсе хочуць у Германію.
Дырэктар школы №8 кажа, што калі яшчэ ўлетку даведаўся пра вучня-іншаземца, дык пачаў рыхтаваць школу да навучальнага года з падвойным імпэтам.
Дырэктар школы №8 кажа, што калі яшчэ ўлетку даведаўся пра вучня-іншаземца, дык пачаў рыхтаваць школу да навучальнага года з падвойным імпэтам.