Nemiroff адкрые ў Беларусі ўласную вытворчасць гарэлкі

Кампанія Nemiroff плануе арганізаваць ліцэнзійную вытворчасць у Беларусі. Адпаведны мемарандум з канцэрнам "Белгоспищепром" ужо падпісаны. У бліжэйшай перспектыве ўкраінскі гігант плануе заняць 10-15% айчыннага рынку гарэлкі, паведамляе агенцтва “Интерфакс”. Мемарандум прадугледжвае, што пляцоўка для разлівання гарэлкі Nemiroff у Беларусі з’явіцца цягам 14 дзён. За гэтыя два тыдні кампанія плануе правесці тэхнічны і тэхналагічны аўдыт прапанаванага завода, а таксама ацаніць яго магчымасці для вытворчасці сваёй прадукцыі. Аб'ём вытворчасці бакам яшчэ належыць узгадніць.

Старшыня савета дырэктараў "Nemiroff Холдынг" Аляксандр Глусь зазначыў, што частку прадукцыі, вырабленай у Беларусі, кампанія плануе экспартаваць. "Лагістычнае плячо для паставак у Прыбалтыку, Польшчу і далей на Захад з Беларусі карацей", — удакладніў сп. Глусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі