Непагадзь перакрыла беларуска-ўкраінскую мяжу
У пункце пропуску "Аляксандраўка" на беларуска-ўкраінскай мяжы з-за неспрыяльных умоваў надвор'я перапыненае электразабеспячэнне. У сувязі з гэтым часова прыпынены памежны, мытны і іншыя віды дзяржаўнага кантролю. Дзяржаўны мытны камітэт звярнуўся да грамадзянаў з просьбай выбіраць іншыя маршруты. Беларуска-ўкраінскую мяжу прапануецца пераязджаць праз аўтадарожныя пункты пропуску "Новая Рудня - Выступовічы", "Камарын - Славуціч", "Новая Гута - Новыя Ярылавічы" ды іншыя.
БЕЛТА
БЕЛТА