Непрададзеныя ёлкі развозяцца па дзіцячых дамах
Колькі ружовых пернікаў ды залатых шышак патрэбна беларусам перад Новым годам? Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі падарункаў перад святам нам рыхтуюць вытворцы цукерак і куды дзяюцца непрададзеныя навагоднія ўпрыгожанні.
У аддзеле па камерцыйнай працы ГУМа нам расказалі, што перад Новым годам разыходзяцца амаль усе тавары. А тыя, што застаюцца, вяртаюцца пастаўшчыкам:
“Там, дзе можна вярнуць пастаўшчыку, заклаўшы гэта ва ўмовы дагавора паміж партнёрамі, гэты тавар і вяртаецца пастаўшчыкам. Пастаўшчык, як правіла, да наступнага года на сваіх складах забяспечвае захаваннне гэтых матэрыяльных каштоўнасцяў. Канечне ж, працэнтаў 90, а тое і больш тавару раскупляецца”.
Салодкія падарункі можна было купляць ужо з верасня. Сёлета кандытарская фабрыка “Камунарка” падрыхтавала больш за мільён падарункаў. Гаворыць спецыяліст па продажах Марыя:
“Ужо 28 верасня мы пачалі нашую навагоднюю кампанію. Аж да 31 снежня. Кампанія сыходзіць на нішто дзесьці ў чыслах 20-х. То бок, перад Раством мы ўжо амаль заканчваем яе. Але калі яшчэ застаюцца рэшткі, мы, вядома, іх распрадаем да 31 чысла. Нават калі і застаюцца, то што з імі адбываецца? З магазінаў вяртаюцца на фабрыку і проста захоўваюцца”.
А што ж адбываецца з непрададзенымі ялінкамі? Як даведалася Еўрарадыё, іх развозяць па дзіцячых дамах. Гаворыць прадавец елак Валянцін Сычэўнік:
“Мы заказваем 15 кубаметраў елак. І адна трэцяя частка толькі не прадаецца. Елкі пасля таго, як не прадаюцца, 31 снежня пасля рабочага дня развозяцца па дзіцячых дамах альбо іншых дзіцячых установах”.
Калектыў Еўрарадыё і я, Віталіна Грахоўская, віншуем вас з Новым годам!