Neuro Dubel: Не толькі нарадзіцца, але і памерці тут! (фота, відэа)

Neuro Dubel без жартаў адзначыў 15-годдзе сваёй першай студыйнай плыткі — двайнога альбома “Умные вещи”. 40-гадовыя дзядзькі скокалі пад сцэнай разам з падлеткамі, а Кулінковіча некалькі хвілінаў цягалі па залі на руках. Угодкі альбома “Умные вещи” былі не адзінай нагодай для канцэрту. Адначасова Neuro Dubel прэзентаваў слухачам песні з амаль гатовай новай кружэлкі.



Аляксандр Кулінковіч: “У нас сёння два аддзялення. Па-першае, “Умные вещи”. Па-другое — новы альбом. Каб вас не стамляць, яны будуць перамяжацца: новае — старое, новае — старое”.









Песні 15-гадовай даўніны вельмі кантрастуюць з сучасным жорсткім гучаннем ND. Справа, напэўна, у легкадумных клавішах Макса Івашына, без якіх складана ўявіць “Умные вещи”. Але Макс з пачатку 2000-х не грае з гуртом і ўвогуле збіраецца эміграваць у Канаду... Праўда, Аляксандр Кулінковіч і не збіраўся запрашаць клавішніка і здраджваць фірмоваму гітарнаму гуку ND:



Аляксандр Кулінковіч: “Клавішы... Была ў іх нейкая парнаграфічнасць. А зараз засталося толькі каханне!”







Першыя ж песні адключылі ў публікі інстынкт самазахавання. У слэме перад сцэнай далікатныя 15-гадовыя дзяўчынкі сустрэліся з пухлявымі 40-гадовымі бізнэсоўцамі. У натоўпе быў апошні ўладальнік Крышталёвай савы беларускага клубу знатакоў “Што?Дзе?Калі?” Дзмітрый Старыковіч. “Машыны” — гэта ўлюбёная песня ўсяго майго дзяцінства!” — прызнаўся ён.

Neuro Dubel:
“А люди спят, похожие на
Машины по производству говна!”







Увесь канцэрт Кулінковіч цягаў на сцэну пекных паненак. Аддувацца за гэта давялося Паскудзе, які ледзь не палову песень праспяваў за дваіх. Але фанаты ND знайшлі сіметрычны адказ: сцягнулі Кулінковіча са сцэны і некалькі хвілінаў цягалі па залі над галавамі. Амаль цэлую пенсю ён праспяваў, лежачы на руках фанатаў. А пасля прызнаўся, што для дабрабыта краіны, дзе жывуць такія людзі, варта не толькі нарадзіцца тут, але і памерці тут.









Аматары Neuro Dubel заўважалі, што, у адрозненне ад музыкі, музыкі гурта за 15 гадоў ні на кроплю не змяніліся. Усё так жа жартуюць, чытаюць са сцэны вершы, ганяць мяшчанскі сум і дадаюць абсурда ў бытавуху. Хіба што бліны ракеткамі са сцэны больш не раскідаюць. Але хто ведае, што Кулінковіч і кампанія прыдумаюць да 20-годдзя альбомаў "Тотальная дефлорация" ды "В жопе", якое прыпадае на 2011 год?..






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі