Неўзабаве ў свеце з'явіцца фотапатыліца
Дацэнт школы мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта, выкладчык
фотамастацтва і мастак Вафа Білал па прапанове катарскага Арабскага
музея сучаснага мастацтва 15 снежня збіраецца імплантаваць сабе ў
патыліцу фотаапарат. Кожную хвіліну фотапатыліца Білала будзе рабіць
здымак і адпраўляць яго ў музей у Катары. Акцыя пад назвай “The 3rd l” працягнецца роўна 365 дзён. Мінікамеру ў патыліцы мастака змесцяць з дапамогай пірсінг-тэхнікі. Па словах аўтараў, акцыя павінна стаць жывым “каментарыем неспасцігальнасці часу і немагчымасці зафіксаваць памяць і ўражанні”.
Цікава, што Вафа Білал ужо ажыццявіў некалькі экстравагантных перфомэнсаў. Адным з іх быў “Унутраны канфлікт”. Так, у траўні 2007 года мастак цэлы месяц пражыў у чыкагскай галерэі, прычым увесь гэты час яго абстрэльвала пейнтбольная пушка, якой з дапамогай вэб-камеры кіравалі інтэрнэт-карыстальнікі.
Фота: www.focus.ua