Невядомыя спрабуюць трапіць у кватэру да журналісткі "Белсата"
Невядомыя асобы ў 20.30 сталі ламіцца ў кватэру журналісткі Кацярыны Ткачэнкі на праспекце Машэрава (насупраць “Белай вежы”). Пра гэта ГА "БАЖ" паведаміў прадстаўнік тэлеканала "Белсат" у Беларусі Міхась Янчук. Сёння журналістка адмовілася ісці ў КДБ на “размову”, куды яе выклікалі па тэлефоне. Зараз з ёй сувязі няма.
Дарэчы, таксама з'явілася інфармацыя, што кадэбісты правялі ператрус у былога супрацоўніка КДБ Валер'я Косткі. Цяпер колішні памочнік Генадзя Карпенкі жыве ў вёсцы ў Смалявіцкім раёне.
Дарэчы, таксама з'явілася інфармацыя, што кадэбісты правялі ператрус у былога супрацоўніка КДБ Валер'я Косткі. Цяпер колішні памочнік Генадзя Карпенкі жыве ў вёсцы ў Смалявіцкім раёне.