New roots reggae для тых, хто задумваецца

7 ліпеня ў закусачнай “Графіці” адбудецца вялікі канцэрт каманды “BOTANIC PROJECT” пры ўдзеле гурта Tanin Jazz , DJ Essqeip і DJ Mo’reason. Еўрарадыё даведалася, што канцэрт мае стацца развітальным, бо, па словах арганізатара імпрэзы Зміцера Герчыка, адзін з удзельнікаў “BOTANIC PROJECT” пераязжае жыць у Канаду.

Зміцер Герчык: “На жаль, мы не паспяваем зрабіць вялікі паўнавартасны канцэрт у сувязі з эміграцыяй у Канаду аднаго з удзельнікаў гурту, таму вырашылі правесці гэткае развітальнае шоў і запрашаем усіх - усіх сяброў на гэтае грандыёзнае мерапрыемства!”

Таксама ў межах канцэрту адбудзецца прэзентацыя новага альбому гурта, які пабачыць свет ў сярэдзіне ліпеня. Акрамя таго, “BOTANIC PROJECT” плануе парадаваць усіх прысутных сваімі самымі новымі песнямі. Музыкі пазыцыянуюць сябе як new roots reggae для тых, хто задумваецца, але акрамя reggae рухаюцца таксама ў бок фанку і хіп-хопу.

У канцэрце прыме ўдзел таленавітая і даволі вядомая каманда Tanin Jazz з яе непаўторнай салісткай Таняй Гарошка, якая абяцае шмат пазітыву і сонца ўсім, то наведае канцэрт.

Таня Гарошка: “Мы спецыяльна абралі гэты клуб, таму што там вельмі ўтульная і інтэлектуальная атмасфера, і людзей, якія прыдуць туды, несумненна чакае шмат пазітыву, сонца і добрага настрою. Тым больш такія канцэрты бываюць рэдка”.

Прыемна парадуе сваімі новымі міксамі ужо добра вядомы нашай скептычнай публіцы DJ Mo’reason, а DJ Essqeip прапануе да ўвагі слухачоў свае ўласныя сольныя кампазіцыі.

Акрамя таго на канцэрце будзе распаўсюджвацца першая партыя кружэлак афіцыйнага альбому “BOTANIC PROJECT”.





Нагадаю, што канцэрт адбудзецца 7 ліпеня, у закусачнай“Графіці” а 19-й гадзіне.

Адрас: зав. Калініна, 16
Даведкі і замова месцаў: +375(29)5725274 (MTC)
+375(44)7725274 (Velcom)


Фота з уласнага архіва гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі