Незалежныя прафсаюзы атрымалі дазвол на правядзенне мітынга ў Мінску
Мінскія ўлады дазволілі мітынг незалежных прафсаюзаў. Ён адбудзецца 7 кастрычніка з 16.30 да 18.30 на адкрытай канцэртнай пляцоўцы парка імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і будзе прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за годную працу. Як паведамляе сайт belmy.info, чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 500 чалавек — прафсаюзныя актывісты з розных рэгіёнаў краіны, якія будуць прадстаўляць Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз металістаў, Свабодны прафсаюз Беларускі, а таксама Беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.
Удзельнікі акцыі запатрабуюць ва ўрада забеспячэння ім роўных магчымасцяў рэалізацыі права на працу для ўсіх грамадзян Беларусі, добрых умоваў працы і бяспекі на працоўным месцы, годнага даходу і высокай якасці жыцця, адмены сістэмы тэрміновых працоўных кантрактаў, недапушчэння дыскрымінацыі ў працоўных адносінах.