NHS – музыка новага стагоддзя
27- га траўня ў малой залі Палаца Рэспублікі адбылася прэзентацыя першага альбому фольк-джазавага гурта NHS. Гурт ўжо звярнуў на сябе ўвагу польскага конкурсу “Мікалайкі Фольковы” і джазавага фестывалю Маскоўскай кансерваторыі “Вселенная Звука”. Зусім нядаўня гурт запісаў свой сольны альбом і прэзентаваў яго менчукам. Людзей, якія б жадалі дакрануцца да прыгажосці этнічных і джазавых спеваў была няшмат, але здаецца, што гурт NHS усё ж-такі знайшоў выключна сваю публіку. Пасля канцэрту людзі распавядалі адзін аднаму, што NHS гэта музыка 21 стагоддзя і што даўно ўжо не чулі такой чыстай па эмоцыях музыкі. Музыкі засталіся шчаслівымі, а слухачы задаволенымі. Дарэчы, да зусім яшчэ маладога гурта далучыўся вядомы піяніст і аранжыроўшчык – Андрэй Сатнічэнка.
Нагадаю, што дэбютны альбом гурта NHS – “700” можна спампаваць тут.
Пакуль жа прапануем вашай увазе фотарэпартаж з канцэрту.
Фота аўтара
Нагадаю, што дэбютны альбом гурта NHS – “700” можна спампаваць тут.
Пакуль жа прапануем вашай увазе фотарэпартаж з канцэрту.
Фота аўтара