Нігерыец лепш за ўсіх прадэкламаваў верш Тараса Шаўчэнкі

Нігерыец Асікойя Айя перамог у данецкім конкурсе галоснага чытання вершаў імя Тараса Шаўчэнкі. такі конкурс традыцыйна праводзіцца ў Данецку. У конкурсе прымалі ўдзел 54 чытальнікі. Асікойя Айя выйшаў на сцэну ў народным строі строгага крою, крыху распавёў пра інтымную лірыку Шаўчэнкі, а пасля прачытаў верш “Якби зустрілися мі знову...” (“Калі б сустрэліся мы зноўку...”).

Сайт Ukranews паведамляе, што нігерыец з факультэта кампутарных навук і тэхналогіяў Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта скарыў журы “адшліфаванай украінскай мовай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі