Нік Кэйв напіша саўндтрэк да "Трохграшовай оперы"

Аўстралійскі спявак, лідэр гурта The Bad Seeds і Grinderman Нік Кэйв напіша музыку да кінастужкі паводле знакамітай п'есы Бертальта Брэхта "Трохграшовая опера".  Галоўную ролю ў стужцы выканае Эндзі Сэркіс, вядомы па ролі Горлума ў трылогіі "Ўладар пярсцёнкаў". Новы праект быў анансаваны Сэркісам на Берлінскім кінафестывалі, дзе ён прадстаўляў фільм "Сэкс, наркотыкі і рок-н-рол" па біяграфіі музыкі Яна Д'юры.

Для Ніка Кэйва саўндтрэк паводле "Трохграшовай оперы" стане далёка не першай працай у кіно. За апошнія пяць гадоў ён разам са скрыпачом Уорэнам Элісам напісаў гукавыя дарожкі для карцін "Прапанова", "Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса", "Дзяўчынкі Пнампеня" і "Дарога".

Фота: nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі