Нік Кэйв перапісаў гісторыю Лазара

У 2008 годзе Нік Кэйв і гурт The Bad Seeds выдадуць новы студыйны альбом пад назвай Dig, Lazarus, Dig! ("Капай, Лазар, капай!"). Паводле NME, кружэлка атрымала назву ў гонар біблейскага персанажа Лазара з Віфаніі.

Нагадаю, што паводле біблейскага сюжэта, Лазар сканаў і нават быў пахаваны. Ён быў мёртвы чатыры дні, а затым Ісус Хрыстос уваскрасіў яго.

Кэйв заявіў, што яго яшчэ ў дзяцінстве здзівіла (літаральна "траўмавала") гісторыя Лазара. Музыка "зачараваны найвялікшым цудам, здзейсненым Хрыстом", але не можа перастаць думаць пра тое, "што адчуваў сам Лазар у сувязі са сваім уваскрошаннем".

Запісваючы альбом, Кэйв трохі абнавіў гісторыю Лазара. Па-першае, музыка перасяліў персанажа ў сучасны Нью-Ёрк. Акрамя таго, ён правёў паралелі паміж Лазарам і фокуснікам Гары Гудзіні, які праславіўся сваім уменнем выбірацца з забітых скрынь і іншых зачыненых ёмістасцяў.

Дадам, што першым сінглам з альбома Dig, Lazarus, Dig! стане аднайменная кампазіцыя, якая будзе выдадзеная 3 сакавіка 2008 года.

Фота: backtomono.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі