"Ноч Ваўкалака": будуць прадстаўлены розныя музычныя стылі
Малады беларускі рок рыхтуецца да конкурсу-фэсту "Ноч ваўкалака",
які пройдзе ў Наваполацку 6 красавіка.
Суарганізатарка фэсту Лера Сом распавяла
Еўрарадыё пра тое, колькі заявак прыйшло ў аргкамітэт на гэты момант, паведаміла
асноўныя крытэры адбору і адкрыла таямніцы самога канцэрту.
ЕРБ: Якім чынам адбываецца падрыхтоўка да фэсту-конкурсу "Ноч Ваўкалака"? Ці шмат гуртоў падалі ўжо заяўкі на ўдзел у конкурсе?
ЛС: Заяўкі падалі ўжо больш за 10 гуртоў - з Мінску, з Віцебску, з Магілёва, прычым самае цікавае, што нашыя полацкія і наваполацкія гурты чакаюць чамусьці апошняга моманту...
ЕРБ: А сярод канкурсантаў ёсць ужо вядомыя гурты?
ЛС: Ёсць гурты, чыё імя ў апошні час на слыху, напрыклад, "Ростра", а ёсць гурты, якія я, напрыклад, чую першы раз, прычым яны розныя па жанрах... Блюзмены такія цікавыя блюзікі даслалі...
ЕРБ: Ці існуюць нейкія стылістычныя ўмовы конкурсу?
ЛС: На мой погляд, на конкурсе павінны быць прадстаўлены розныя музычныя кірункі. Я не прыхільнік нейкага аднаго вузкага кірунку, па-першае. А па-другое, мы яшчэ, можа, і не дараслі да таго, каб рабіць такія вузканакіраваныя фестывалі. Таму на фэсце, спадзяюся, будуць прадстаўлены розныя музычныя стылі — ад метала да шансона — калі гэта не поп-музыка, а нейкае падабенства да року...
ЕРБ: А можа, ёсць яшчэ нейкія асаблівыя ўмовы?
ЛС: Асаблівая ўмова адна — песні на беларускай мове. Мы фактычна рабілі гэты фестываль для беларускамоўных гуртоў і для развіцця беларускамоўнага року.
ЕРБ: Ці можна правесці нейкія паралелі фэсту "Ноч ваўкалака" з вядомым і забароненым зараз фэстам "Рок-кола"? Некаторыя бачаць у "Ночы Ваўкалака" працяг "Рок-кола"...
ЛС: Не, гэта абсалютна новы праект, і да "Рок-Кола" мы не маем ніякага дачынення.
ЕРБ: Што будзе цікавага на самім канцэрце? Ці збіраецеся зрабіць нейкае шоў з адмысловымі "фішкамі"?
ЛС: Шчыра кажучы, мы пакуль што не планавалі нейкіх пастановачных рэчаў. Мне здаецца, ужо тое, што ў нас будзе "Нейра Дзюбель", які не быў у Наваполацку сто гадоў - раз, два - будзе выступ "Індры" па-за конкурсам як арганізатара, таму што арганізоўваць конкурс і выступаць у ім - гэта не сур'ёзна. І дзесяць гуртоў, якія будуць змагацца за асноўныя прызы, - мне здаецца, што гэтага ўжо дастаткова для шоў!