Ноччу ў Ковелі сышоў з рэек пасажырскі цягнік Кіеў — Варшава
Рамонтныя працы на месцы здарэння / kovel.media
Уначы 19 лютага ў Ковелі на Валыні сышоў з рэек пасажырскі цягнік Кіеў — Варшава. Ён рухаўся ў Польшчу. Праз 200 метраў пасля чыгуначнага моста раптоўна лакаматыў сышоў з рэек. Нахіліўся і першы вагон, але яго ўтрымаў слуп. Пацярпелых на шчасце няма, піша kovel.media.
Праваахоўнікі высвятляюць прычыны здарэння: ці не дыверсія?
Дарэчы, 20 лютага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыязджаў ва Украіну з Польшчы на цягніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.