Ноэль Галахер не збіраецца сыходзіць з Oasis

Брытанскі гурт Oasis не пацвердзіў чуткі пра тое, што лідар гурта Ноэль Галахер збіраецца пачаць сольную кар'еру. Нагадаю, што літаральна некалькі дзён таму музыка заявіў, што не выключае магчымасці запісу сольнага альбому, бо ў яго назбіралася шмат песень, якія па фармаце не падыходзяць Oasis. Але згодна з афіцыйнай заявай менеджменту гурта, «Ноэль не збіраецца пісацца сола і тым больш сыходзіць з гурта».

У паведамленні, якое знаходзіцца на афіцыйным сайце калектыву, таксама паведамляецца, што гэтым летам Oasis не адыграе ніводнага канцэрта, каб цалкам аддацца напісанню песень для новага альбома. Нават на фэсце ў Гластонбэры ў чэрвені гэтага году Ноэль граць не будзе, хаця яго выступ анансавалі некаторыя музычныя выданні.

Згодна з заявай, «Галахер насамрэч вялікі прыхільнік Гластонбэры і, безумоўна, будзе прысутнічаць там – але ў якасці гледача. Ноэль і Джэм Арчэр (гітарыст Oasis) цудоўна бавілі час у мінулым туры, падчас якога выконвалі акустычныя версіі песень Oasis, і плануюць ладзіць такія акцыі і далей, але тады, калі на гэта будзе час.

Нагадаю, што апошнім на сёння студыйным рэлізам гурта з'яўляецца альбом «Don't Believe The Truth», які быў выдадзены ў 2005 годзе.

Фота harpmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі