Новае радовішча жалезнай руды знайшлі на Гродзеншчыне

У Гродзенскай вобласці знайшлі новыя запасы жалезнай руды. Цяпер спецыялісты завяршаюць разведку і ўдакладняюць аб'ёмы залежаў.
Паводле папярэдняй ацэнкі, запасы руды перавышаюць 200 мільёнаў тон. Акрамя жалеза там выяўленыя прымешкі тытана і іншых металаў.

Да 1 сакавіка адмысловая камісія павінна вызначыцца з тым, хто будзе распрацоўваць радовішча.

Верагодней, гэта будзе замежная фірма, якая гатовая інвеставаць грошы і ствараць тут новую вытворчасць і працоўныя месцы, адзначае тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі