Новае відэа ад 30 Seconds To Mars забаронена да паказу на TV

Зусім свежае віэа гурта 30 Seconds To Mars да песні “Hurricane” было фактычна забаронена да паказу на тэлебачанні, таму што тэлебосы палічылі яго занадта сэксуальным і гвалтоўным. Прэм’ера дваццаціхвіліннага кліпа, па сутнасці кароткаметражнага кіно, адбылася 29 лістапада на MTV.com, пасля чаго адразу стала вядома пра адмоўнае стаўленне краўнікоў тэлеканалаў да тварэння 30 Seconds To Mars: у ім занадта шмат непрыстойнасці, мардабою, палётаў з даху і спальвання святых кніг.

Лідар каманды Джарэд Лета заявіў, што ён меркаваў, што некаторыя моманты кліпа выклічуць непрыняцце, аднак такога “адпору” ні ён, ні іншыя “марсіяне” не чакалі. Таму зараз гурт вымушаны разгледзець магчымасць рэдагавання роліка дзеля яго дэманстрацыі хаця б у позні эфірны час.

Фота: www.myposts.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі