Новае відэа Без Білета ўжо ў Інтэрнэце!

Кліп, які толькі аднойчы быў паказаны падчас “Дзён Безбілетніка”, можна паглядзець на сайце гурта, а ў хуткім часе – і на тэлеканалах Беларусі, Расіі і Ўкраіны. Рэжысёр Таня Кушнер зняла кранальную меладраму з элементамі фэнтэзі, натхнёную фільмам Томаса Яна “Knockin' On Heaven's Door”.

Па словах Тані, “По ветру” – яе самая любімая песня ў рэпертуары “Без Білета”, таму ў працы над відэа яна хацела выкласціся на ўсе 100 адсоткаў. Гісторыя новага кліпа нечым нагадвае колішні хіт аўтарства Кушнер – “Две лодки”. У відэа “По ветру” дзве дзяўчыны збягаюць са шпіталя і рушаць у вандроўку, бо “ім трэба на вышыню”, а музыкі гурта за імі назіраюць.

Дарэчы, БЕЗ БіЛЕТА абвясцілі конкурс рэцэнзій на відэа “По ветру”, які працягнецца з 17 па 25 студзеня. Яго пераможца атрымае адну з роляў у наступным кліпе гурта. Падрабязнасці на старонцы www.bezbileta.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі