Новага кіраўніка Інтэрпола абвінавачваюць у датычнасці да катаванняў — СМІ
Ахмед Насэр Аль-Раісі / twitter.com/interpol_hq
Міжнародную арганізацыю крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) узначаліў генерал-маёр МУС Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ахмед Насэр Аль-Раісі, паведамляе арганізацыя ў Twitter у чацвер.
NEWS: The #INTERPOLGA has elected Ahmed Nasser Al Raisi of the United Arab Emirates as the Organization’s new President. Mr Al Raisi was elected following 3 rounds of voting. In the final round he received 68.9% of votes cast by member countries. More https://t.co/pRGm2zixPG
— INTERPOL (@INTERPOL_HQ) November 25, 2021
Паводле звестак Deutsche Welle, новага кіраўніка Інтэрпола абвінавачваюць у тым, што ён датычны да адвольных арыштаў і катаванняў затрыманых. Судовыя пазовы па гэтых абвінавачваннях пададзеныя супраць Аль-Раісі ў 5 краінах. У сувязі з гэтым DW спасылаецца на выданне The Daily Mail, якое прыводзіць гісторыю брытанскага навукоўца Мэцью Хеджэса.
Хеджэса затрымалі ў ААЭ у 2018 годзе па ілжывым абвінавачанні ў шпіянажы. У турме навукоўца трымалі ў кайданках, яму не давалі спаць, змушалі прымаць розныя медпрэпараты. Пасля вызвалення Хеджэс падаў пазоў супраць чатырох чыноўнікаў ААЭ, уключаючы Аль-Раісі.
Новы прэзідэнт Інтэрпола будзе выконваць свае абавязкі 4 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.