Новага старшыню Федэрацыі хакея абяруць 22 кастрычніка

Як паведамляе сайт by.tribuna.com, на пасяджэнні цяперашні старшыня Яўген Ворсін дасць справаздачу пра дзейнасць выканкама ФХРБ у 2010-2014 гадах, спартыўным сезоне 2013-2014 года і задачах па развіцці хакея на 2015-2018 гады. 

Потым адбудуцца выбары новага старшыні тэрмінам на 4 гады. Таксама абяруць намеснікаў старшыні, чальцоў выканкама, чальцоў Апеляцыйнага камітэта. 

Нагадаем, раней паведамлялася, што на пасаду кіраўніка ФХРБ прэітэндуюць Анатоль Варывончык і Вадзім Дзевятоўскі. Пасяджэнне мусіла прайсці ў жніўні, але нечакана было адкладзенае. Не выключана, што цяпер Дзевятоўскі не будзе прэтэндаваць на пасаду.

Фота Ворсіна — belarushockey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі