Новая форма хакейнай зборнай Беларусі ад "Nike": белае і чырвонае (фота)
Вызначаны камплект формы да чэмпіянату свету 2014 года, які ўпершыню пройдзе ў нашай краіне.
Вырабляць яе будзе "Nike" — спонсар Міжнароднай федэрацыі хакея. Як адзначае афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі хакея, традыцыйныя колеры спартовай вопраткі — белы і чырвоны. Да іх яшчэ дадаецца зялёны.
Ужо вядома, што падчас сусветнага першынства нацыянальная зборная нашай краіны будзе жыць у гасцінічным комплексе "Robinson Club" на ўзбярэжжы Мінскага мора.
Фота — hockey.by