Новая мадэль трактара “Беларус” створаная ў Бабруйску

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў выпушчаная новая мадэль трактара — “Беларус 622”. На прадпрыемстве новы трактар лічаць не інакш як “пераемнікам легендарнага МТЗ 82”. Але, у адрозненне ад “старэйшага брата”, “Беларус 622” больш функцыянальны, манеўраны і камфортны ў працы, паведамляе сайт “Инфобаза.by”.

Цікава, што пры распрацоўцы “Беларуса-622” вытворцы пайшлі па шляху імпартазамяшчэння. У прыватнасці, у рухавіку новага трактара славенскі фільтр і ўкраінскі рэгулятар ціску паспяхова замянілі на айчынныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі