Новы 2008 год для Беларусі будзе Годам здароўя
Годам здароўя абвешчаны ў Беларусі 2008 год. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведамляе, што дакумент прыняты “ў
мэтах стварэння ўмоваў для далейшага фармавання здаровага ладу жыцця,
развіцця аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэння
экалагічнай бяспекі, захавання маральных каштоўнасцяў і культуры
ўзаемаадносінаў”.