Новы Адміністрацыйны кодэкс дзейнічае з 1 сакавіка

З 1 сакавіка ў Беларусі ўступае ў сілу новы Адміністрацыйны кодэкс. У ім значна ўзмоцнена адказнасць за парушэнні Правілаў дарожнага руху. Пра змены, што чакаюць не толькі аўтаўладальнікаў, але і пешаходаў, Еўрапейскаму радыё распавёў начальнік ДПС Дзяржаўтаінспекцыі Рэспублікі Юрый Літвін: 


“Змены закранулі амаль 25 артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса, у прыватнасці, за размовы па мабільным тэлефоне прадугледжаны штраф — 2 базавыя велічыні.

Узмоцнена адміністрацыйная адказнасць для пешаходаў за парушэнне Правілаў дарожнага руху, у тым ліку і тых, хто знаходзіцца ў нецвярозым стане, а таксама тых, хто сваімі дзеяннямі
выклікаў дарожна-транспартныя здарэнні.

Па п’яных кіроўцах (маецца на ўвазе ў стане алкагольнага ап’янення або пад уплывам наркатычных і псіхатропных рэчываў) — з 1 сакавіка такія парушэнні прадугледжваюць адміністрацыйны арышт, і
, адпаведна, іх справы будуць разглядаць суды, а не Міністэрства ўнутраных спраў.

У любым выпадку артыкул прадугледжвае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да трох гадоў. Адначасова з гэтым — штраф да 35 базавых велічыняў, калі кіроўца мае пасведчанне, а той, хто не мае
, — яшчэ больш.

Інспектар ДПС можа спаганяць штраф на месцы здарэння, але толькі ў тым выпадку, калі сума не перавышае дзве базавыя велічыні
напрыклад, за размовы па мабільным або невыкарыстанне рамянёў бяспекі, а таксама парушэнні пешаходаў, неправільнае размяшчэнне транспартнага сродку на праезнай частцы і іншае”.

Фота — www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі