Новы альбом AC/DC нелегальна сцягнулі з інтэрнэта 400 тысяч разоў
Новы альбом аўстралійскага гурта AC/DC "Black Ice" патрапіў у інтэрнэт за два тыдні да афіцыйнага рэлізу. Карыстальнікамі рэсурсаў YouTube і BitTorrent ён быў сцягнуты больш за 400 тысяч разоў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на MusicRadar.
Уцечка адбылася 7 кастрычніка, тады як дата выхаду пласцінкі прызначаная на 20 кастрычніка. Неўзабаве лейбл Sony, на якім AC/DC запісвалі "Black Ice", які стаў першым студыйным альбомам гурта за апошнія восем гадоў, зняў альбом з рэсурсу YouTube.
Аднак інтэрнэт-карыстальнікі змаглі сцягнуць новую працу аўстралійцаў праз сетку BitTorrent.