Новы альбом Dr. Dre амаль завершаны

Пра гэта расказаў сябар і паплечнік гуру хіп-хопа Снуп Дог, які дапамагаў завяршаць музычнае афармленне дыска пад назвай «Detox».  Праца над альбомам вялася каля дзевяці гадоў. Снуп Дог дадаў, што новы дыск ветэрана жанру, без сумнення, верне яго на вяршыню хіп-хоп-Алімпа, добраахвотна пакінутую ў канцы 90-х дзеля прадзюсерскага рамяства.

Ён кажа, што «гэта выбітны запіс. Пасля праслухоўвання альбома ў студыі Dr. Dre, стала зразумела, чаму ён працаваў над ім так доўга. Ён проста зносіць дах!».

Калі верыць рэперу, праца над дыскам цалкам завершаная, і цяпер Dr. Dre заняты складаннем трэк-ліста будучага рэлізу. Праўда, пра дату выхаду дыска пакуль нічога пэўнага не паведамляецца.

Нагадаем, што апошняй на сёння працай Dre з'яўляецца выдадзены ў 1999-м годзе альбом «2001», які ў свой час дасягнуў другой пазіцыі чарта Billboard і разышоўся накладам у шэсць мільёнаў асобнікаў.

Пасля выпуску гэтага дыска музыка вырашыў прысвяціць сябе прадзюсерскай дзейнасці. На яго рахунку – паспяховае супрацоўніцтва з такімі зоркамі хіп-хопа, як Эмінем, 50 Cent і The Game.

Фота: teamvomit.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі