Новы альбом Эмінема ўзначаліў амерыканскі хіт-парад

Новы альбом Эмінема ўзначаліў амерыканскі чарт Billboard 200, скінуўшы з першага месца Green Day з іх пласцінкай "21st Century Breakdown".
За першы тыдзень альбом рэпера "Relapse" разышоўся тыражом 608 тысяч копій. Ён стаў самай прадаваемай пласцінкай у ЗША з моманту выхаду кружэлкі AC/DC "Black Ice" летась, перадае Gigwise.

Раней Green Day саступіў першае месца "Relapse" у брытанскім хіт-парадзе. Ужо тады эксперты прагназавалі, што аналагічная сітуацыя складзецца пасля выхаду альбома Эмінема ў ЗША. Нагадаем, "Relapse" стаў першым паўнавартасным студыйным альбомам Эмінема за чатыры з паловай гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі