Новы альбом Franz Ferdinand з’явіўся ў інтэрнэце за 3 тыдні да выхаду


26 студзеня выйдзе доўгачаканы альбом славутага брытанскага гурта Franz Ferdinand “Tonight”. Аднак у пачатку студзеня новы дыск ужо з’явіўся ў інтэрнэце. Зусім бясплатна яго можна спампаваць у торэнт-трэкерах.

Між тым афіцыйнае выданне пакуль можна толькі замовіць. Поўны камплект, які ўключае пласцінку, стандартны альбом на CD, дыск з даб-рэміксамі, DVD з саракахвілінным дакументальным фільмам пра стварэнне альбому, а таксама 4 відэа жывых выступаў. 24-старонкавы буклет зроблены ў цвёрдай вокладцы. У яго ўвайшлі фотаздымкі і тэксты песень. За такую раскошу давядзецца заплаціць 47,99 фунтаў стэрлінгаў. Пласцінка з альбомам абыдзецца ў 14,99 фунтаў, а звычайны CD каштуе 9,99.

Тым часам, 12 студзеня выйшаў новы кліп на песню "Ulysses".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі