Новы альбом Massive Attack забаранілі рэкламаваць у лонданскім метро
Брытанскаму трып-хоп калектыву Massive Attack забаранілі рэкламаваць новы альбом "Heligoland" у лонданскім метро. Прычынай стала тое, што, малюнак на вокладцы дыска "занадта падобны на графіці", што напалохала ўлады горада.
Вокладка альбома сапраўды стылізавана пад графіці, і гурту дазволяць змясціць у метро плакаты з яе выявамі толькі пасля таго, як будзе прыбрана ўсялякае падабенства са стыхійнымі насценнымі размалёўкамі. Эксперты лічаць, што для гэтага неабходна падчысціць малюнак, прыбраўшы з яго ўсе падцёкі фарбы.
Самі музыкі здзіўлены і называюць забарону "самым абсурдным цэнзураваннем", з якім яны калі-небудзь сутыкаліся і ці збіраюцца яны выконваць патрабаванні цэнзараў пакуль не вядома.
Паводле: lenta.ru