Новы беларускі тралейбус можа ехаць “без правадоў” да 5 км! (Фота)
У Віцебску прайшла прэзентацыя беларускага тралейбуса 4-га пакалення. На працягу "Славянскага базара" новы тралейбус будзе працаваць на 4-м маршруце — адным з самых запатрабаваных у горадзе. Як паведамілі БелаПАН у Віцебскім трамвайна-тралейбусным упраўленні, новая мадэль — 42003А — адрозніваецца сучасным знешнім дызайнам і кампаноўкай салона. Машына абсталяваная аўтаномнай крыніцай сілкавання, якая дазваляе перасоўвацца без кантакту з правадамі на адлегласць да пяці кіламетраў.
У дні фэсту мастацтваў кіроўцы ўсіх віцебскіх трамваяў і тралейбусаў апрануліся ва ўніформу. Мужчыны — у строгія гарнітуры і белыя кашулі з гальштукам, жанчыны — у форменныя спадніцы і камізэлькі.
У дні фэсту мастацтваў кіроўцы ўсіх віцебскіх трамваяў і тралейбусаў апрануліся ва ўніформу. Мужчыны — у строгія гарнітуры і белыя кашулі з гальштукам, жанчыны — у форменныя спадніцы і камізэлькі.