Новы фільме пра Джэймса Бонда патрабуе 1500 чалавек масоўкі
Прадзюсары новага фільма пра Джэймса Бонда абвясцілі пра набор 1500 статыстаў для здымак эпізоду з плаваючым тэатрам у аўстрыйскім горадзе Брэгенц. Такім чынам, праца над 22-й стужкай бандыяны, здымкі якой пачаліся 3
студзеня ў Лондане, працягнецца ў заходняй Аўстрыі.
Эпізод з плаваючым тэатрам будзе зняты ў перыяд з 29 красавіка па 10 траўня 2008 года. Галоўную ролю ў фільме пра Джэймса Бонда другі раз запар выканае брытанскі акцёр Дэніэл Крэйг.
У вобразе галоўнага ліхадзея карціны выступіць французскі акцёр Мацье Амальрык. На ролю чарговай жанчыны Бонда прадзюсары праекту запрасілі ўкраінскую актрысу і фотамадэль Вольгу Курыленка.
Нагадаю, што стужка пад працоўнай назвай "Бонд 22" выйдзе на экраны кінатэатраў у сярэдзіне лістапада 2008 года.
Паводле словаў выканаўцы галоўнай ролі, "прадзюсары дадалі ў фільм больш гумару, будзе больш жартаў і камічных сітуацый".
Акрамя таго, Дэніэл Крэйг заявіў, што ў "Бондзе 22" ён цалкам аголіцца.
Фота: commanderbond.net