Новы футбольны сезон стартуе ў Беларусі 15 сакавіка

Новы футбольны сезон стартуе ў Беларусі ў нядзелю, 15 сакавіка. У гэты дзень пройдуць матчы 1/4 фінала Кубка краіны.  Тры з іх адбудуцца ў Мінску. У футбольным манежы на праспекце Пераможцаў згуляюць БАТЭ і "Віцебск" (пачатак у 14 гадзінаў), а на штучным полі ФК "Мінск" — салігорскі "Шахцёр" і "Граніт" з Мікашэвічаў (пачатак у 12 гадзінаў), а пасля мінскі МТЗ-РІПА і гродзенскі "Нёман" (у 17.00).

Чацвёрты паядынак, "Гомель" — "Нафтан" (Наваполацк) будзе згуляны ў Магілёве, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі