Новы калектар прадугледжвае падтапленне Мінска тры разы на год

Новыя калектары “Цэнтр” ды “Няміга”, якія па логіцы павінны выратаваць Мінск ад падтапленняў, не дапамогуць. Галоўны інжынер “Мінскінжпраекта” Уладзімір Котаў тлумачыць Еўрарадыё, што калектары будуюцца па нормах 70-х гадоў. Гэтыя нормы дапускаюць перапаўненне калектара тры разы на год.

Котаў: “Гэтыя нормы дзейнічаюць з 70-х гадоў. Я прыйшоў працаваць 44 гады таму, і па гэтых нормах ужо працавалі. Нічога новага канкрэтна для нашай краіны ён не нясе. За актуальнасцю нормаў сочыць галіновая навука, але ў Беларусі такой навукі ніколі не было — яна была за СССР. Цяпер я сумняюся, што нешта ёсць. Гэта сусветная практыка: частка дажджавой вады ідзе на праезную частку, частка — у дажджавую каналізацыю. Усе так будуюць, гэта не калектараў віна”.

Падчас залеваў асабліва пакутуюць раён Нямігі, вуліц Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай, Свярдлова. Дарэчы, здачу калектараў некалькі разоў пераносілі. Папярэдне мяркуецца, што новы калектар здадуць ў 2018-2020 гадах.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі