Новы камп’ютарны вірус блакуе ўсе файлы і вымагае за іх грошы
Новы камп’ютарны вірус "Trojan.Encoder.20" пагражае інтэрнэт-карыстальнікам. Ён шыфруе ўсе файлы на камп’ютары, пасля чаго самаліквідуецца.
Пры спробе адкрыць файл на экране з'яўляецца паведамленне з патрабаваннем заплаціць ад 10 да 89 долараў з дапамогай SMS-паведамлення за магчымасць расшыфроўкі інфармацыі.
Праграма-вымагальнік распаўсюджваецца праз сайты з убудаваным шкоднасным кодам шляхам утоенай загрузкі на камп’ютар наведвальніка сайта, перадае “Інтэрфакс” са спасылкай на ўпраўленне "К" расійскай міліцыі.