Новы кіраўнік офіса АБСЕ прыбудзе ў Беларусь у сярэдзіне студзеня
Новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер прыбудзе ў Беларусь у сярэдзіне студзеня. У інтэрв'ю БелаПАН ён паведаміў, што прыступіць да выканання новых абавязкаў адразу пасля семінара кіраўнікоў місій АБСЕ ў Вене, які пройдзе ў сярэдзіне студзеня.
Халер адзначыў, што рады свайму прызначэнню. Па яго словах, ён з цікавасцю сочыць за сітуацыяй у рэгіёне з тых часоў, як у 1988—1990 гадах працаваў у амбасадзе ФРГ у Маскве. У Беларусі дыпламат дагэтуль не быў, аднак, па яго словах, неаднаразова наведваў іншыя постсавецкія краіны, у прыватнасці назіраў за выбарамі ў Малдове.
Да прызначэння ў Мінск Халер займаў пасаду амбасадара па адмысловых даручэннях МЗС ФРГ па пытаннях антысемітызму і Халакосту.