Новы саркафаг над Чарнобылем пабудуюць французы

У верасні Украіна мае намер скласці дамову аб будаўніцтве новай ахоўнай абалонкі вакол чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай АЭС, які быў акружаны саркафагам пасля аварыі 1986 года.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МНС Украіны Нестар Шуфрыч. У якасці падрадчыка абраная французская кампанія Novarka.

Сума кантракту, па папярэдніх ацэнках, складзе каля 490 мільёнаў еўра. 17 ліпеня здзелку ўхваліла Асацыяцыя краін-донараў Чарнобыльскай АЭС, у якую ўваходзяць дзяржавы "вялікай васьмёркі", Еўрасаюза і сама Украіна.

Між тым, украінская газета "Дело" 23 ліпеня паведамляла, што сродкі на правядзенне будаўнічых прац на АЭС дагэтуль не выдаткаваныя.

На пасяджэнні 18 ліпеня, на якім прысутнічаў кіраўнік украінскага МНС, Асацыяцыя донараў, па звестках выдання, "у чарговы раз паабяцала грошай, але так і іх не выдаткавала".

Як піша газета, грошы на гэты праект, яўна, паступяць не раней за восень 2007 года.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі