Новы сінгл Muse, песня "Прага", ўжо ў Сеціве
Ў межах рэкламнай кампаніі, прымеркаванай да выпуску альбома "The Resistance", брытанскі гурт Muse прадставіць новы сінгл. Следам за "Uprising" і "Undisclosed Desires", выпушчанымі ўвосень, Muse выпусцяць сінгл пад назвай "Resistance".
Сінгл будзе складацца з кавер-версій песень "Prague"(Прага) індзі-рокераў Mega City Four, выпушчанай у 1992 годзе, "Popcorn" нямецкага кампазітара Гершана Кінгслі і рэміксу ад дыджэя Ціеста.
Песня "Prague" загадкавым чынам ужо прасачылася ў Інтэрнэт і яе можна ўбачыць на сэрвісе YouTube.
Нагадаем, што папярэдні сінгл з альбома The Resistance "Uprising" уганараваны прэміяй брытанскай Гільдыі музычных прадзюсераў за лепшае прадзюсаванне. Цікава тое, што раскруткай альбома і сінгла займаліся самі ўдзельнікі гурта.
Фота: liveinternet.ru