Новым кіраўніком Магілёўскай суполкі БХД стала Марыя Кульманава
Абраны новы кіраўнік Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Ім стала экс-кандыдат у дэпутаты ад Партыі БХД Марыя Кульманава. Марыя вядомая ў горадзе найперш тым, што больш за 10 гадоў яе сям'я дапамагае хворым і "цяжкім" дзецям з інтэрнатаў Магілёўшчыны. Яна сочыць за жыццём тых, хто ўжо вырас і выйшаў з інтэрнатаў, і дапамагае, чым можа, піша прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Папярэднім кіраўніком магілёўскай суполкі была Таццяна Шамбалава, якая праз удзел у апошніх парламенцкіх выбарах была выключана з універсітэту і зараз вымушаная вучыцца ў Польшчы.
Папярэднім кіраўніком магілёўскай суполкі была Таццяна Шамбалава, якая праз удзел у апошніх парламенцкіх выбарах была выключана з універсітэту і зараз вымушаная вучыцца ў Польшчы.