Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы

Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі Міхаіл Русы. Такое рашэнне прынята на чарговым V з'ездзе партыі 15 сакавіка ў Мінску.
За яго прагаласавалі ўсе дэлегаты з'езда. Іншыя кандыдатуры не прапаноўваліся. Былы кіраўнік партыі Міхаіл Шыманскі не пажадаў балатавацца на гэту пасаду. На з'ездзе таксама быў абраны Цэнтральны савет партыі.

Яму даручана прапрацаваць пытанне аб іншых рабочых органах партыі, у прыватнасці, прапанаваць кандыдатуры намеснікаў старшыні. Праз месяц пройдзе другая частка з'езда, на якім будуць зацверджаны рабочыя органы партыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі