Новыя станцыі метро ў Мінску адчыняцца напрыканцы году
Сёлета першая лінія метрапалітэну стане даўжэйшай амаль на 3 кіламетры.
Будаўнікі пачалі апрацоўку дзвюх новых станцый — "Уручча" і "Барысаўскі
тракт".
Працы вядуцца ў дзве змены, і неўзабаве
пачнецца мантаж электраабсталявання. "Барысаўскі тракт" будзе самай неглыбокай
станцыяй у сталічнай падземцы — 12 метраў. Платформа ўжо гатовая, ідзе апрацоўка вестыбюляў і электрамантажныя працы.
Паводле будўаўнікоў, станцыі будуць таннейшыя і больш функцыянальныя,
пазбаўленыя савецкага манументалізму. Апрацоўка на
станцыі "Уручча" пакуль на пачатковым этапе.
Аднак усе працы па праходцы да яе ўжо завершаны. Не ў апошнюю чаргу на гэта паўплывала цёплая зіма. Увесці ў эксплуатацыю новыя станцыі метрабудаўцы абяцаюць у лістападзе гэтага года, інфармуе Першы канал.