НТВ паўторыць усе тры серыі "Хроснага бацькі"
Ў аўторак, сераду і чацвер расійскі тэлеканал НТВ ізноў пакажа ўсе тры часткі скандальна вядомага фільма.
Пра гэта паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай на крыніцы на расійскім тэлеканале. Вядома, што 5 кастрычніка фільм будзе паказаны ў 22.30 па мінскім часе. Час трансляцыі ў сераду і чацвер яшчэ ўдакладняецца.
Нагадаем, што ў фільме "Хросны бацька" распавядаецца пра выкраданні ў Беларусі лідараў беларускай апазіцыі і журналіста, пра беззаконні як у грамадска-палітычным жыцці Беларусі, так і ў сферы эканомікі і бізнэсу. Аўтары фільма ткасама звярнуліся да асабістай маёмасці Аляксандра Лукашэнкі і нават яго псіхічнага здароўя.