Нядбайных бацькоў на Міншчыне адправяць разбіраць вайсковыя гарадкі?
Пракуратура Мінскай вобласці пачала ўжо шукаць працу нядбайным бацькам, абавязаным пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, змешчаных на дзяржаўным забеспячэнні. Пракурорскія работнікі зважаюць на тое, што ў Мінскай вобласці засталося вельмі шмат пустуючых вайсковых гарадкоў. Іх трэба або разабраць, або прывесці ў парадак. Выканаўца абавязкаў пракурора вобласці Мікалай Пілінкевіч сказаў, што, магчыма, туды і накіруюць нядбайных бацькоў.
БелаПАН
БелаПАН