Нядзельны марш: у Беларусі пратэстуюць супраць раптоўнай інаўгурацыі Лукашэнкі

Мінск 27 верасня 2020 года / Еўрарадыё
Мінск 27 верасня 2020 года / Еўрарадыё

У нядзелю 27 верасня беларусы ўжо традыцыйна выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і яго сакрэтнай інаўгурацыі.

У 50-ы дзень пратэстаў (так, сёння прама юбілей!) сілавікі ад пачатку вырашылі дзейнічаць на апярэджанне і не даваць людзям сабрацца ў калону. У Мінску, Гомелі і Магілёве яны прачосваюць двары і затрымліваюць тых, хто, на іх погляд, мог бы ісці на марш.

У Гродне і Магілёве адбываюцца жорсткія затрыманні тых, хто сабраўся ў цэнтры.

У Мінску ў цэнтры зачыненыя гандлёвыя цэнтры, галерэі, кропкі грамадскага харчавання і станцыі метро. Перакрытыя цэнтральныя вуліцы і месцы, дзе пратэстоўцы збіраліся ў мінулыя нядзелі. У людзей на прыпынках грамадскага транспарту праваахоўнікі правяраюць сумкі. Паведамляецца як пра кропкавыя так і пра масавыя затрыманні тых, хто ўсё-ткі нягледзячы ні на што здолеў сабрацца ў раёне гасцініцы "Юбілейная" на праспекце Пераможцаў. У горадзе засяроджана вялікая колькасць бусаў, аўтазакаў, аўтобусаў з сілавікамі а таксама ваеннай тэхнікі. Нягледзячы на ​​гэта да Стэлы, па ацэнцы журналістаў, прыйшло каля 10 тысяч чалавек. Сюды працягваюць ісці людзі з розных канцоў горада.

І так, зноў адключаны мабільны інтэрнэт.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі